Калі на сэрцы хмарна,
Калі ў душы зіма,
Не вохкай, дружа, марна
I не ўздыхай дарма.
Не зеляней ад злосці
У смутку і журбе –
Пакліч ты сонца ў госці,
Як друга да сябе.
Насустрач небасхілу
Далоні працягні –
I спусціцца свяціла
У дом твой з вышыні.
Дружы з блакітнай казкай,
Сябрам заўжды ў жыцці
I позіркам, і ласкай
Свяці, свяці, свяці!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сонца не стаіць на месцы
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Пераказы, дыктанты → Гімн жыццю