Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Броўка - Спявае лета над барамі...

Спявае лета над барамі,
Сасёнкі струнамі звіняць,
Гамоніць поле каласамі,
Шапоча ў кветках сенажаць.

Шумяць вятры ў гаях напеўна...
Адна рачулка ў чаратах
Бурчыць, варочаецца гнеўна,
Бы мулка спаць на камянях.

А можа, з навіны ў ахвоту,
Пакуль міне плацінаў строй,
Так напрацуецца да поту,
Што ўранку ажно пар над ёй.

 

Похожие статьи:

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Зямля Беларусі (Урывак з паэмы "Беларусь")

Пятрусь БроўкаМатывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Кастусь Каліноўскі

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Кропля

Пятрусь БроўкаТворчасць Петруся Броўкі