Люблю вітаць вясны спатканне,
Яна, пакуль не ўдарыць гром,
Упершыню нясмела гляне
Пралескі сінім аганьком.
А потым грукне ў шыбы хаты,
Паразмяце снягоў гарбы,
Пасля раскрые вачаняты
Панадазёрнае вярбы.
Растопіць лёд у рэчках сіні,
Запросіць птушак на палі,
А там – глядзіш – ужо галіны
Загаманілі, загулі.
А там праходзяць дні за днямі
Пад ясны, прамяністы звон –
Дубы зялёнымі рукамі
Браць неба цягнуцца ў палон.
Ды цяжка з небам ім змагацца,
Калі б яно было бліжэй.
I застаецца ім спрачацца,
Хто зеляней,
А хто сіней.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гуканне вясны
Пераказы, дыктанты → Прыход вясны
Пераказы, дыктанты → Сустрэча вясны
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне (Паводле Я. Коласа)
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна