Кажуць, ёсць краіны-цуды,
дзе няма зусім зімы,
мы ж не рвёмся анікуды,
любім свой куточак мы.
Поле з нашым жытнім хлебам,
кветкі росныя ў лугах,
бор высокі, аж пад неба,
між гаёў бясконцы шлях,
сад, што ўвесь пяе, здаецца,
рэчку сінюю, як шкло,
тую станцыю на рэчцы,
што ўначы дае святло,
млын на ўзгорачку крылаты,
клуб, дзе скачуць да зары,
паміж вішань нашы хаты,
нашу школу на гары.
Похожие статьи:
Пятрусь Броўка → Творчасць Петруся Броўкі
Пятрусь Броўка → Пятрусь Броўка - Кастусь Каліноўскі
Пятрусь Броўка → Матывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі
Пятрусь Броўка → Пятрусь Броўка - Кропля
Пятрусь Броўка → Пятрусь Броўка - Зямля Беларусі (Урывак з паэмы "Беларусь")