Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятро Глебка - Хмаркі

Ад лютай летняй спёкі
Гарыць сухі пясок,
І пачарнеў далёкі
Нахмураны лясок.

Заціхлі скрозь жняяркі –
Прыпынак на абед.
А перыстыя хмаркі
Плывуць няспынна ў свет.

Ад іхніх крыл у ясны,
Гарачы летні дзень
На полі невыразны
Кладзецца лёгкі цень.

І павявае з долаў
Цудоўным халадком,
І жыта хіліць голаў
Пад свежым вецярком.

Падзяку шэпчуць дрэвы
За гэты добры дар,
І жывяць іх павевы
Людскі спацелы твар.

Вітанне ж вам, аблокі!
Вы, быццам чарадзей,
Бароніце ад спёкі
І травы і людзей.

 

Похожие статьи:

Францішак БагушэвічФранцішак Багушэвіч - Хмаркі

Пятро ГлебкаПятро Глебка - Ягады

Пятро ГлебкаПятро Глебка - Грыбы

Пятро ГлебкаПятро Глебка - Ходзіць лось рагаты

СачыненніТворчасць Пятра Глебкі