Можа, хто паслухаць хоча,
Што я сёння чуў уночы?
Сплю сабе… Аж на зары
Прыляцелі снегіры.
Селі шумнай чарадой,
Скардзяцца наперабой:
– Ох і падвяла ж зіма!
Снегу белага – няма.
Снежань мусіць гразь мясіць:
Дождж, бы ўвосень, марасіць.
Што, як раптам Новы год
Адкладзе свой надыход?
І рашылі снегіры:
– Мы склюём календары!
Як у іх лісткоў не будзе,
Новы год паклічуць людзі.
Хоча ён таго ці не –
Прыйдзе з ёлкай на спіне!
Можа, снегу прынясе,
Густа-густа натрасе.
Без яго ж, мяркуйце самі,
Як нам звацца снегірамі?
Вось пра што ў маім двары
Гаманілі снегіры.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны