Яшчэ на доле снег ляжыць
і спяць у покаўках лісточкі,
ды ўжо спяваюць капяжы,
што зімка мусіць бегчы ўпрочкі.
Бо стукнуў-грукнуў сакавік
вясёлым кулачком у хату,
і знае нават коця Смык,
што веснавік прынёс нам свята.
Смяецца сонейка ў акне,
грак па разоры шпацыруе,
і коця Смык міргае мне:
што сёння маме падару я?
Я промнік сонца ёй злаўлю,
і кветкі падару, і вершык,
скажу, што я яе люблю,
і пацалую самай першай!
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Цудоўныя святы
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Юрась Свірка → Юрась Свірка - Свята
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Свята настаўніцы