Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Лупсякоў - Мэры Кэт

Мікола Лупсякоў - Мэры Кэт - Чытаць поўны варыянт

 

    У апавяданні Міколы Лупсякова "Мэры Кэт" паказваюцца адносіны Антона і Эмы. Аўтар засяроджвае нашу ўвагу на тым, як пачыналася і развівалася іх сяброўства. Многія падзеі мы ўспрымаем праз прызму пачуццяў Антона. А яны даволі супярэчлівыя. Антон адначасова радуецца і злуецца. Эма яму адразу спадабалася, але ён баіцца сам сабе ў гэтым прызнацца. Усе поспехі Эмы ён успрымае таксама не зусім роўна. Яго задзявае, што Эма выдатніца, многае робіць лепш за яго. I ў той жа час ён ганарыцца, што дзяўчынка, якая яму падабаецца, такая незвычайная.
   У другім раздзеле мы даведваемся, што хлопчык абдумвае кожны свой учынак, аналізуе яго.
   "А я сяджу, незадаволены самім сабой і ўсімі. Сумленне точыць мяне. Ну навошта я пакрыўдзіў гэтую Эму? Што яна мне дрэннага зрабіла?" А потым, пашкадаваўшы самога сябе, сваю адзіноту: "я рашыў, што цяпер ужо зусім не загавару з Эмай, буду не заўважаць яе, нават ніколі не гляну на яе. Прыгожая, выпеставаная, уся як лялька, яна выклікала ў мяне толькі пачуццё непрымірымай варожасці..."
   У трэцім - аўтар паказвае, што хлопчык злуецца на Эму, просіць настаўніцу перасадзіць яго на іншую парту, падалей ад Эмы. I ў той жа час яму цікава, як яна сябе будзе паводзіць.
   "Чым больш я цураўся яе, тым часцей яна пазірала ў мой бок".
   Антон увесь час думаў пра Эму. Яе вобраз не выходзіў з яго галавы.
   "Успамінаючы яе, я ўсё больш адчуваў незразумелую для сябе трывогу. Нешта новае, хвалюючае падступала да мяне. Я злаваўся на яе і чамусьці радаваўся гэтай сваёй злосці. Радасць запаўняла мяне ўсё больш і больш".
   Нават калі хлопчык катаўся на каньках, яго перапаўнялі думкі пра Эму.
   У апавяданні вельмі многа лірычных адступленняў, у якіх апісваецца прырода. Аўтар нам паказвае прыроду праз успрыманне Антона. Гэта сведчыць пра багаты ўнутраны свет хлопчыка, яго ўменне захапляцца прыгожым. Апісанні прыроды вельмі паэтычныя, узнёслыя, багатыя на сродкі мастацкай выразнасці.

Похожие статьи:

Мікола ЛупсякоўМікола Лупсякоў - Дняпроўская чайка

БиографииМікола Лупсякоў

Пераказы, дыктантыДняпроўская чайка

Мікола ЛупсякоўМікола Лупсякоў - Я чую...

Пераказы, дыктантыНа зыходзе дня