Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Гарэцкі - У чым яго крыўда?

   У пісьме да сябра студэнт Костусь Зарэмба расказвае, як ён быў на каляды ў роднай вёсцы і пазнаёміўся з Ганначкай. З таго часу перайначыўся, папрыгажэў свет. Пісьмо Костуся да дзяўчыны напоўнена радасцю ад таго, што сустрэўся з ёю, і скрухай, што яна ад яго далёка. Зарэмба атрымлівае лісты з дому ад бацькі (той услед за хатнімі і вясковымі навінамі выказвае крыўду, што "сын дзеўкам піша дарагія заказныя пісьмы" і што смяюцца ў вёсцы з "мужыцкай" мовы Костуся) і ад брата. Паўлючок паведамляе, што Костусева пісьмо да Ганулькі чытаюць на вячорках хлопцы і смяюцца.
   Дасылаюць Зарэмбу лісты хлопцы-аднавяскоўцы, абяцаючы яго адлупцаваць, калі прыедзе на вялікдзень, каб "не бегаў за дзеравенскімі", і Ганначка. Прачытаўшы ліст ад каханай, хлопец і засаромеўся, і схапіўся ад жалю і крыўды за галаву: "...Пісьмо ад Анны Лявонавай Валюжыніц няцэннаму другу, у першых строках маего пісьма, што звяшчаю вас, як люблю, паважаемы Канстанцін Міхайлавіч, і што жыва і здарова і аб тым і вам зычу... так што з мяне смяюцца, куды ж мне, как мы няўчоная мужычка і болі нічаво..."

 

Похожие статьи:

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Роднае карэнне

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Роднае карэнне. ГДЗ

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Рускі

Максім ГарэцкіАпавяданні Максіма Гарэцкага ранняга перыяду ("Роднае карэнне", "Літоўскі хутарок")

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - Літоўскі хутарок. ГДЗ