Увесь час гняла яго думка, што бедны ён дужа. I сох ад думак, гаспадарку занядбаў, усё, што яму бацька адказаў, пагоршала.
Беднасць астатняя ў госці прыйшла.
– Асілачак мой бедны! – казаў часам свайму малому сыну. – Я бедны, і дзеткі мае бедныя, а ты будзеш яшчэ бяднейшы, і дзеткі твае будуць яшчэ бяднейшыя. Але падрастаў бы ты барзджэй. Ратаваў бы мяне сваёю сілаю. Ах ты, дзетка маё любае, нешчаслівыя мы.
– Ты мне, татка, скрыпачку купі, я табе «Таўкачыкаў» сыйграю.
А ўжо іграў на скрыпачцы з лучынкі і з нітачкамі заместа струн. Дужа бедная была тая самаробленая скрылачка.
– Детка маё! Купіў бы табе скрыпачку, але купіла ў нас няма. А можа, табе лепей дуду? – жартаваў з дзіцянём.
– Не, я ле хачу дуды: яна дужа нязручная.
– Падрасцеш, дык пазручнее... – казаў ён сыну абы-што, а думка так і гняла, так і гняла, што бедныя, бедныя, дужа яны бедныя.
Крыніца: Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні / [Аўт. прадм. А. Адамовіч]. – Мн. Маст, літ., 1984. – 446 с.
Похожие статьи:
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - Рускі
Пераказы → Абуджэнне
Пераказы → Скрыпачка
Пераказы → Скрыпачка
Максім Гарэцкі → Апавяданні Максіма Гарэцкага ранняга перыяду ("Роднае карэнне", "Літоўскі хутарок")