Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...
Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
Неба, і лес, і палі серабром аблівая.
Ўсё ўжо уснула, і толькі бярозы шапталісь,
Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі,
Ў полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі.
Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы.
1908
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе
Янка Купала → Янка Купала - Зімовая ноч
Пераказы, дыктанты → Начное жыццё
Пераказы, дыктанты → Хараство летняй ночы
Пераказы, дыктанты → Веснавая ноч