Не слухаў скрыпкі я даўно.
Той, на якой адзін музыка
выпешчваў гэтакія зыкі –
Дых перахватвала ажно.
Няма музыкі ўжо на свеце,
Ды выраслі музыкі-дзеці,
I, чутка ёсць, малодшы сын
Умее так, як граў Марцін.
Ото і граў ён! Божа мой...
Здавалася:
гусей чароды
Плылі ў палоне асалоды
І пошум крыл – над галавой.
Стаіш, не ведаючы, што
Цябе трымае, не пускае,
А песня доўгая такая –
Са струн то весялосць, то стогн...
I не сказаць, што пальцаў двух
Не стала ад вайны ў Марціна:
Спявае скрыпка,
як даліна,
Дзе ў травы свішча вецер-зух.
Няма Марціна ўжо даўно...
А я ўсё помню,
як музыка
Выпешчваў гэтакія зыкі –
Дых перахватвала ажно.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Скрыпачка
Пераказы, дыктанты → Абуджэнне
Пераказы, дыктанты → Скрыпка
Пераказы, дыктанты → Загадка скрыпкі
Пераказы, дыктанты → Скрыпачка