Лета выспела якое!
Ягаднае і грыбное!
Колькі казак
знойдзеш ты
там,
дзе бор сцяной густы!
Колькі цудаў
(прыгадай!)
знойдзеш там,
дзе луг, дзе гай!
Зёлкаў, смолкаў
пах густы
назаўжды запомніш ты.
А зязюлі
звонкі голас?!
А салоўкі
свіст вясёлы?!
А марзянка дзятла ?! Эх!
Што й казаць –
багата ўцех.
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Летам
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Пераказы, дыктанты → Шчаслівая ўсмешка лета
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Лета