Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кандрат Крапіва - Мой сусед

   Сатырычнае апавяданне "Мой сусед" з'яўляецца класічным творам, скіраваным супраць прыстасаванства. Яно было напісана ў 1927 годзе і пэўным чынам перагукваецца з п'есай Еўсцігнея Міровіча "Кар'ера таварыша Брызгаліна" (1925) і з "Тутэйшымі" (1922) Янкі Купалы. У сваім творы Кандрат Крапіва малюе вобраз чалавека-флюгера, які нават прозвішча змяняе ў залежнасці ад палітычнай кан'юнктуры: Лукавіцын-Цыбульскі-Цыбулевіч. Таксама, як і купалаўскі Мікіта Зносак, які пры польскай уладзе ператвараецца ў Знасілоўскага, а калі прыходзяць рускія — у Зносілава. І ўсё ж Крапіва не наследаваў Купалу, а па-свойму паспрабаваў адлюстраваць адну з характерных рыс беларускага менталітэту: здольнасць прыстасоўвацца да любых абставін, нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і адпаведна нацыянальнага патрыятызму ў пэўнай часткі беларускага насельніцтва.
   Герой апавядання — настаўнік гарадской гімназіі Міхаіл Іванавіч Лукавіцын — на працы вызначаецца асаблівай стараннасцю і строгасцю. Аднаго вучня, напрыклад, ён "пяць разоў выклікаў на зіме, дамагаючыся, каб той сказаў "рюмка". Вучань кожны раз гаварыў "румка" і садзіўся з "едзеніцаю". Клопаты Лукавіцына аб чыстаце вымаўлення "рюмкі" скончыліся тым, што вучань у канцы года меў "круглую едзеніцу" і канчаткова "сеў" на другі год, а настаўнік быў задаволены, што выканаў свой абавязак". Аднак гэтая "стараннасць" не прынесла Лукавіцыну жаданага паляпшэння кар'еры. Пачынаецца рэвалюцыя, а потым белапольская акупацыя, і Лукавіцын, як і Мікіта Зносак, спрабуе тэрмінова перабудавацца і прыстасавацца да новых умоў. Падкрэсліваючы сваю лаяльнасць да польскай улады, ён вешае на сваіх дзвярах таблічку "Міхал Цыбульскі — шчыры паляк", а праз нейкі час, калі пачынаецца перыяд беларусізацыі, ён робіцца Міхасём Цыбулевічам — самым зацятым і шчырым беларусам.
   Вобраз Лукавіцына-Цыбульскага-Цыбулевіча абмаляваны ў апавяданні сатырычнымі фарбамі. Разам з тым тут заўважна ўменне пісьменніка вылучаць найбольш тыповыя дэталі, падкрэсліваць адметныя рысы характару, што робіць гэты персанаж асабліва каларытным і запамінальным. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае і асаблівае крапівоўскае адчуванне мовы, здольнасць бліскуча выкарыстоўваць скарбы народнай лексікі.

Похожие статьи:

Кандрат КрапіваІдэйная накіраванасць камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва. Хто смяецца апошнім. Аналіз твора

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва - Махальнік Іваноў

БиографииКандрат Крапіва

Алесь БадакАлесь Бадак - Сусед