Пасыпаў мяккі снег,
I раніцай сама
Паклікала мяне
На вуліцу зіма.
Перш чым пайсці ў зіму,
Што я з сабой вазьму?
Найперш дастану з шафы
Я паліто і шалік.
А каб не прастудзіцца,
Надзену рукавіцы,
Махнатую вушанку
I... не забуду санкі.
Перш чым пайсці ў зіму,
Я восень абдыму
I ліст пашлю вясне:
«Прыходзь, як адпачнеш!»
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Першы снег
Пераказы, дыктанты → Першы снег
Юрась Свірка → Юрась Свірка - З першым снегам
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Максім Лужанін → Максім Лужанін - Снег