Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.
Над ёлкамі, над хвойкамі
Спявалі спевы-баі:
"Мы хатачкі-палатачкі,
Будуем тут у гаі.
Маленькія, міленькія
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!
Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
У хаткі к нам таксама!"
Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
"Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі".
Похожие статьи:
Пераказы → Першы снег (Паводле X. Лялько)
Паўлюк Трус → Паўлюк Трус - Падаюць сняжынкі
Якуб Колас → Якуб Колас - Першы снег
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Першы снег
Пераказы → Першы снег (Паводле І. Грамовіча)