Зямля...
Вялікі, бязмерны абшар зямлі адкрываецца воку майму.
Я падымаюся вышэй і вышэй на нейкіх крылах, з дзівам разглядаю велізарнае ўладарства зямлі...
Як у казцы, нясуцца перада мной шыры гэтай зямлі...
Як у казцы, нясуцца перада мной поры года: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма...
I мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды...
Усё жыве, усё рухаецца... шуміць...
Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца...
Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек...
Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...
I хто каранямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракой-морам расшыраецца...
Адказы на пытанні:
1. Аўтар апісвае зямлю з вялікім пачуццём любові, захаплення, замілавання, вельмі лірычная, паэтычна, узнёсла, прыгожа.
2. Зямля – маці наша, бо «Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек... Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш...». Аўтар падкрэслівае, што ўсё чалавечае жыццё непарыўна звязана з зямлёй. Не будзе зямлі, не будзе чалавека.
3. Пісьменнік характарызуе поры года наступнымі эпітэтамі: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма.
4. Той чалавек, хто моцна стаіць на зямлі, хто паважае яе і шануе, хто не забывае сваіх продкаў, хто ашчадна карыстаецца яе дарамі, той, хто жыве ў гармоніі са светам і прыродай, той адчувае сапраўдную радасць жыцця, шчасце, сонечнае цяпло, сапраўдную еднасць з зямлёй.
Похожие статьи:
Якуб Колас → Новая зямля - Пытанні да раздзела "Падгляд пчол"
Якуб Колас → Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Якуб Колас → Новая зямля. Пытанні да раздзелаў "За сталом і "На першай гаспадарцы"
Якуб Колас → Новая зямля - Пытанні да раздзела "Вечарамі"
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»