Абуджаюцца зямныя сокі,
Бродзяць хмелем п’яным, маладым.
На палях з праталін чарнавокіх
Ўецца туманоў бялявы дым.
Набіраюць сілу-моц рачулкі,
Каб пабегчы хутка як адна.
На палеткі, бальшакі, ў завулкі
Маладая сочыцца вясна...
Забывае дома рукавіцы
Муляр, на будоўлю ідучы...
Хутка загарацца бліскавіцы
I дажджы зашэпчуць уначы.
Хутка над зялёнаю прысадай
Прагучыць зязюльчына «ку-ку!».
Абудзіўся свет.
Я вельмі рада,
Што радзілася ў сакавіку!
1957
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Сакавік і яго сёстры
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Сакавік
Пераказы → Сакавік
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Са святам
Пераказы → Сакавіцкае пісьмо