Як хочацца вярнуць усё назад:
I маладосць,
I салаўіны сад,
I закаханы позірк той дзяўчынкі,
Якую міма ветрам пранясло,
I неба без адзінай аблачынкі,
I на ружовай завадзі вясло.
Але ад пылу пацямнелі далі.
Сад высеклі.
Сцяжынкі затапталі.
Прайшлі дажджы шырокай паласой.
I юны рыцар
Тонкую дзяўчынку,
Сустрэўшы на аўтобусным прыпынку,
Ад скразнякоў хавае пад крысо.
I мкне маторка па рацэ імкліва…
I гэта ўсё, вядома, справядліва.
I сумна гэта.
Вельмі сумна ўсё…
1995
Похожие статьи:
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Калыханка
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Шпак спявае
Биографии → Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Малітва