Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Генадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...

Я хачу прайсці па зямлі
Самым верным, любімым сынам.
Каб дарогі мяне вялі
Пад вятрамі прасторам сінім,

Каб нямоўчна ў мяне на плячах
Росным раннем спявалі птушкі,
Каб я кветкамі ўсімі прапах
Ад падэшваў да самай макушкі,

Каб легенды глухой сівізны
Мне з даверам дубы шапталі
I крыніц залатыя званы
Для мяне калыхалі хвалі.

Я хачу прайсці па зямлі,
Каб мне людзі сэрца адкрылі,
Слёзы шчасця і мазалі
Па-братэрску са мной падзялілі,

Каб мне роўную частку далі
Сваёй ношы нялёгкай пранесці
I свае галасы ўплялі
У мае няхітрыя песні...

 

 

Адказы на пытанні:
   1. Паэт выказвае запаветнае жаданне быць блізкім, зразумелым для сваіх чытачоў, беларускіх людзей. Аўтара хвалюе праблема паэта і паэзіі, ён марыць "спяваць" так, каб у яго вершах адлюстравалася ўся прыгажосць беларускай зямлі, галасы птушак, шум лесу, спеў крыніц, людскія лёсы.
   2. "Я" паэта можа быць выяўленнем пачуццяў кожнага з нас, толькі ў аўтара гэта атрымоўваецца лёгка, паэтычна і водгукам гучыць у нашых сэрцах.
   Думкі паэта нам блізкія, бо нам хацелася, так адчуваць прыроду, яе хараство, непаўторнасць, асаблівасць, хацелася быць адкрытым і шчырым з людзьмі, разумець іх перажыванні і адчуванні. Гэта дапаможа лепш спазнаць свет, а таксама зразумець і па-новаму адкрыць сябе і свае пачуцці і эмоцыі.
   3. Для паэта вельмі важна ведаць праблемы, радасці, захапленні кожнага чалавека, гэта гаворыць аб тым, што аўтара хвалююць праблемы чалавецтва, яго гора і радасць. Адлюстроўваючы гэта ў сваіх "песнях", ён становіцца блізкім, родным, зразумелым. Нездарма творы Генадзя Бураўкіна вельмі любяць у народзе, яго вершы пакладзены на музыку, а песні сталі хітамі.
   4. Аўтар паэтычна апісвае гукі крынічнай вады, якая бяжыць паміж каменьчыкаў і яшчэ здалёк у лесе чутно як яна цурчыць. Гэты залаты звон прывабны для чалавечага слыху, як і званы царкоўныя. Ды і нездарма ў нашай краіне так шмат святых крыніц.

 

Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Малітва

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Настаўнікі не паміраюць...

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Шпак спявае

БиографииГенадзь Бураўкін

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Калыханка