Над дарогай –
туман ці пыл.
Ля дарогі –
маўклівы сад.
I гудуць, і гудуць слупы,
Як і дзесяць гадоў назад.
I над сцежкаю палявой
Васількамі – мае гады...
Ці то зоркі над галавой,
Ці то яблынь цяжкія плады.
Вецер шастае баравы,
Глуха грушы старыя рыпяць...
Ці то ў вырай ляцяць журавы,
Ці то песні не хочуць спаць...
Зноў для кожнай травінкі свой
Я на мілай бацькоўскай зямлі.
Толькі маці стала сівой...
Толькі яблыні адцвілі...
1965
Похожие статьи:
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Малітва
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Я хачу прайсці па зямлі...
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Калыханка
Биографии → Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Шпак спявае