Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Віталь Вольскі - У Белавежскай пушчы

   Чалавеку, які ўпершыню трапляе ў Белавежскую пушчу, спачатку цяжка зразумець, дзе ён знаходзіцца, – так велічна і разнастайна прырода гэтага першабытнага лесу. У промнях ранішняга сонца таямнічымі здаюцца завалы і бураломы. Аджыўшы свой доўгі век, ляжаць аброслыя мохам дрэвы-гіганты. Побач з імі цягнуцца да сонца маладыя дрэўцы. Якіх толькі няма парод у гэтай лабараторыі прыроды! Нават на невялікім участку тут можна сустрэць да пяцідзесяці парод лесу: сасна, елка, дуб, бяроза, граб, клён, ліпа, алешына... Гэты спіс можна доўжыць.
   Белавежская пушча – гэта адзіны ў Еўропе буйны масіў лесу, які захаваў свой першабытны характар. Ён размешчаны ў Беларусі на мяжы з Польшчай і займае тэрыторыю ў семдзесят чатыры тысячы гектараў.
   З сівой, глыбокай старадаўнасці ідзе гісторыя пушчы. Яшчэ ў трынаццатым стагоддзі ля горада Камянца была ўзведзена круглая вартавая вежа, белая па колеры, ад якой, як мяркуюць, і атрымаў назву навакольны лес. Зараз Белая вежа стаіць ужо далекавата ад пушчы, але з’яўляецца нямой сведкай даўняй мінуўшчыны. Цяпер у пушчы дзяржаўны запаведнік...
   Паўсотні відаў млекакормячых жыве ў запаведніку, але найбольшую каштоўнасць пушчы ўяўляе, вядома, зубр – рэдкі прадстаўнік жывёльнага свету, які захаваўся да нашых дзён яшчэ з ледніковага перыяду.

 

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

БиографииЯзэп Пушча