У аповесць Віктара Казько «Да сустрэчы...» (1997) распавядаецца пра смерць Майстра. Апроч відавочнай рэмінісцэнцыі з раманам М. Булгакава «Майстар і Маргарыта», твор мае выразную жыццёвую паралель: ён прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра В. Турава. У творы, аднак, мы назіраем героя сумарнага – мастака, які гэтаксама, як і герой «Прахожага», раздумвае пра недасканаласць і, магчыма, заганнасць шляху развіцця, абранага зямной цывілізацыяй. У аповесці шмат рэалій, якія ўварваліся ў яе проста «з вуліцы»: хлопчыка-нямка абвінавачваюць у пастарунку ў выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў; дзяўчынка марыць стаць прастытуткай... Прысуд Майстра сучаснікам і свайму часу жорсткі: чалавецтва таксама канае, знаходзіцца ў апошняй стадыі распаду. Ідэал мастацтва – адзінае, што процістаіць у гэтым смутным творы татальнаму бязладдзю.
Похожие статьи:
Віктар Казько → Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду
Биографии → Віктар Казько
Віктар Казько → Віктар Казько - Суд у Слабадзе
Віктар Казько → Віктар Казько - Неруш
Віктар Казько → Віктар Казько - Выратуй і памілуй нас, чорны бусел