Мець сваё гняздо – ці чулі? –
Захацелася зязюлі.
Сойка вучыць: – Ты з ялінак
Наламі сухіх галінак.
Раіць ластаўка: – За рэчкай
Глею многа для гняздзечка.
Дзяцел кажа: – Слухай, любка,
Выдзеўбі дупельца дзюбкай.
Бусел хмыкнуў: – Лепш вясною
Кола зацягні на хвою.
Птушкі ўсе ляцяць з парадай,
Ды зязюля ім не рада:
– Гэта столькі многа працы?
Не, не трэба мне палацы!
І ў гняздо заранцы яйка
Зноў падкінула гультайка.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак