(з апавядання "Сцёпка")
Я і Сцёпка ідзём па лясной дарозе. Мы спяшаемся на Сітняговае возера. Вельмі рана. Хутка ўзыдзе сонца.
Падыходзім да возера.
Сцюдзёнае і ружовае, спакойна стыне яно пад ранішнім, такім жа ружовым небам. Пасохлае трысцё на ўзбярэжжы пасерабрыў іней.
Узыходзіць сонца. Быццам залатым дажджом сыпанула па зямлі. Усё адразу ажывае, зіхаціць і прыходзіць у рух. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой.
Сцёпка сцішаны і ўсхваляваны. Мабыць, упершыню ў жыцці ён бачыць такую раніцу.
Похожие статьи:
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Янкава рукавічка
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Білеты у цырк
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Звон пад зямлёй
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Дзве Дашы
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Яблык