Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Хомчанка - Толікавы палачкі

   Настаўніца сказала першакласнікам каб заўтра на ўрок матэматыкі кожны прынёс дзесяць палачак – будуць вучыцца складаць да дзесяці.
   Дома Толік папрасіў маму купіць яму лічыльныя палачкі.
   – А ці прадаюць іх? – спытала маці.
   – Прадаюць. Я ведаю дзе. Сходзім.
   І Толік прывёў маці ў кандытарскі магазін.
   – Няўжо тут ёсць лічыльныя палачкі?! – здзівілася маці.
   – Ёсць. Вунь цукеркі на палачках. Купі мне.
   Маці ўсміхнулася і купіла Толіку дзесяць цукерак.
   Дарогай Толік смактаў цукерку і думаў, што матэматыка – добрая навука. Хутчэй 6ы яны пачалі вучыцца лічыць да ста. Колькі б палачак тады спатрэбілася!

 

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Звон пад зямлёй

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Янкава рукавічка

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дзве Дашы

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Яблык