Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Хомчанка - Галка

   У агародчыку зляпіў я Дзеда Мароза са снегу. Дзе вочы – чорныя вугольчыкі ўторкнуў. А нос зрабіў з вялікай жоўтай морквы.
   У рукі Дзеду Марозу даў скрыначку і насыпаў туды зярнят.
   – Частуй птушак, – сказаў я яму, а сам зайшоў у хату і стаў каля акна.
   Прыляцела першая сінічка. Піскнула, села на край скрыначкі, дзеўбанула раз, другі. Потым снягір апусціўся побач. А нахабны верабей залез у кармушку з нагамі.
   Чорная галка з бярозы таксама заўважыла кармушку. Пераляцела на самую ніжнюю галінку, але спусціцца на кармушку не адважылася. Пакуль галка сядзела так ды аглядвалася, птушкі ўсё падзяўблі і разляцеліся.
   Галка скокнула ў кармушку, а ў кармушцы пуста. Яна са злосці схапіла дзюбай моркву і паляцела з ёю.
   I Дзед Мароз застаўся без носа.

Похожие статьи:

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Янкава рукавічка

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Білеты у цырк

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Дзве Дашы

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Яблык

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Звон пад зямлёй