– Што ж ты, бярэзінка,
сокам гаючым
Но акрапіла іх раны?..
– Позна я,
позна ўзрасла па-над кручай:
Хлопцы
даўно пахаваны...
– Што ж ты, матуля,
слязьмі не размыла
Жвір гэты,
смутак чорны?..
– Доўга я,
доўга ішла да магілы –
Слёз не данесла,
Слёз не хапіла,
Слёзы ссушыла мне гора...
– Што ж ты, матуля,
гневам пякельным
Жвір тады не спапяліла?..
– Гнеў скамяніўся мой...
З гневам каменным
Так і стаю над магілай...
Похожие статьи:
Пераказы → Помнікі студэнтам
Пераказы → Помнік
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - У люстэрку Свіцязі
Пераказы → Помнікі жывёлам
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Каля помніка партызанскай славы «Прарыў»