Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Васіль Жуковіч - Хто вінаваты?

Не рабіў урокі Лёня –
бегаў ён па стадыёне,
потым бегаў па двары,
скрозь былі ў яго сябры:
ці то шайба, ці то мячык…
Не рашыў хлапчук задачы,
дзень прабегаў ён дарма,
вось і двойку атрымаў.
I настаўніца яму
задае пытанне:
– Скажы праўду, ты чаму
не зрабіў заданне?
Ды маўчыць хлапчук, адно
паглядае ўсё ў акно.
«Вось ён, вось ён, стадыён.
Вінаваты, можа, ён,
шайба, мячык вінаватыя,
што вярнуўся позна ў хату я?» –
думае Лявон.