Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - У горадзе мары

У горадзе Мары
ўсе любяць дзяцей,
там дзеці смяюцца
усё весялей.

А слёзаў ніколькі
не ўбачыце ў іх:
ніхто і ніколі
не крыўдзіць малых.

Матулі і таты
у згодзе жывуць,
дзяцей не кідаюць,
сям’ю берагуць.

Ніхто не хварэе
у горадзе тым,
расказваюць казкі
старыя малым.

А кніжкі чытаюць
малыя старым,
сябруюць спрадвеку
ўсе ў горадзе тым.

Ласункаў уволю
штодня там даюць.
А стрыгчыся дзеці
да клоўнаў ідуць.

I вучняў ніхто
не хвалюе дарма,
у школах – пяцёркі,
а двоек няма.

Да горада Мары
білетаў няма,
яго уявіце
ты сам, ты сама.


Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМара здзейсніцца

Пераказы, дыктантыЗапаветная мара

Пераказы, дыктантыПрадвесне мары

Пераказы, дыктантыВаськава мара

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Дзіўны горад