Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Сямейны аркестрык

Наш аркестрык сямейны
ён крыху малаваты,
ды заўсёды надзейны:
мы усе з адной хаты.

Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
І, вядома, не дрэмле
побач мой барабан.

Наш вясёлы аркестрык
дружны, хоць малаваты,
дырыжора-маэстра
не чакаем на святы.

Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
Хто галоўны ў аркестры?
Можа, мой барабан?

Мы суседзям ігралі,
і суседзі сказалі,
што нам час падавацца
ды на сцэну палаца!

Грае маміна скрыпка,
грае татаў баян.
Хто галоўны ў аркестры?
Змоўкні ты, барабан!

 

Похожие статьи:

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Першы снег

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Зіма

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Жураўліны вырай

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Слухай родную прыроду