Мне першая настаўніца
запомніцца навек,
найпершая настаўніца –
мой родны чалавек.
Такая клапатлівая,
ласкавая яна,
як веснавое сонейка,
як цёплая вясна.
Запомняцца, запомняцца
урокі дабраты.
У нашае настаўніцы
характар залаты.
Усходамі парадуе
пасеянае ёй.
Найпершая настаўніца –
святло душы маёй.
Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?
Пераказы → Вясковы асветнік
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Урок
Пераказы → Дарога ў школу