Ідуць, ідуць сівыя ветэраны –
франтавікі былыя, партызаны, –
святочны пачынаецца парад, –
увесь народ героям родным рад.
Ім усцілаем кветкамі дарогу,
і музыка ляціць ва ўсе канцы,
бо здабылі народу перамогу
авеяныя славаю байцы,
бо ўвесь цяжар крывавае вайны
пранеслі пад агнём яны.
Асколкі іх і кулі апякалі.
Не раз яны пасля цяжкіх баёў
у шар зямны, паволі апускалі
у плашч-палатках баявых сяброў.
Калонамі сівыя ветэраны,
франтавікі былыя, партызаны
пад небам распагоджаным ідуць
да помніка на плошчы Перамогі,
туды, дзе скрыжаваліся дарогі,
вянкі салдацкай памяці кладуць.
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Першы снег
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Зіма
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Жураўліны вырай
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Слухай родную прыроду