Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Мароз

На шыбах малюнкі,
на дрэвах карункі
зрабіў цудадзейны мастак.
Узоры для рання
стварыў ён дыханнем –
рукамі не здолееш так.
 
Мастак ад прыроды,
дыхнуў ён на воды –
масты і масточкі стварыў,
каткі і каточкі
скаваў ён за ночку
і дзецям усе падарыў.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Прывакзальная плошча

Янка Купала → Янка Купала - Мароз

Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Новы год

Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар

Пераказы, дыктанты → Аер