Аднойчы неяк у нядзелю
сям’я Зуброў
па тэлевізары глядзела
канцэрт звяроў.
Там быў адзін выдатны нумар:
Вавёрачка чытала гумар.
Яна так хораша чытала,
так натуральна жартавала,
аж пазайздросціла Зубрыха,
свайго малога папракнула ціха:
– А ты хіба, маё дзіцятка,
так, як Вавёрка, не змагло б?..
Ды Зубранятка
паморшчыла шырокі лоб,
пасля крутнула смешна мызай:
– Хіба ж я ўлезу ў тэлевізар?
Похожие статьи:
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Першы снег
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Зіма
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Жураўліны вырай
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Слухай родную прыроду
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі