Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі.

I пачуліся ў песні кароткай
шкадаванне і смутак такі,
быццам жоравы
з небам продкаў
расставаліся на вякі.

I калі непрыкметна расталі
ў вышыні, над смугою палёў,
мне таполі нагадваць сталі
пер’е шэрае жураўлёў...

Ці прытуліцца вецер да весніц,
ці вяршаліны дрэў гайдане –
чую зноў развітальную песню,
адгукаецца смутак ва мне.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТанец жураўлёў

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Жураўліны бераг

Пераказы, дыктантыЖураўлі

Якуб КоласЯкуб Колас - Адлёт жураўлёў

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Жураўлі