Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Помнік ласю

Як вадаспад, пясок сыпучы
Цурчыць струменем пад адхон...
Ён выбег з лесу, стаў над кручай
І так стаіць, усім відзён.

Пад ім шаша няспынным рухам
Шуміць, машынамі гудзе.
– Глядзіце, лось! – А ён і вухам
Не варухне, не павядзе.

Як тонкая страла, нацяты,
Рагамі ўпёрся у блакіт.
Такім на памяць ён узяты
І ў бронзе на заказ адліт.

І як далёкі адгалосак,
Дзе славу ён сваю насіў, –
І назвы навакольных вёсак,
І нават прозвішчы – Ласі,

О людзі! – як сказаў бы класік, –
Не любіце прыроды вы.
Няхай бы ж ён і ў нашым часе
Стаяў над кручаю жывы.

І, спуджаны гудком машыны,
Зноў кінуцца ў гушчарнік мог
І каля цёмнае яліны
Біў капытамі рыжы мох.

 

Похожие статьи:

ПераказыПомнікі студэнтам

ПераказыПомнік

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Помнік

ПераказыПомнікі жывёлам

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Каля помніка партызанскай славы «Прарыў»