Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Генерал верабей

Гэй, дарогу, гэй, шырэй,
Лес густы, высокі –
На машыне верабей
Едзе да сарокі.

У пагонах, у шнурах,
У шпорах са звонам.
Белабока толькі: – Ах! –
Сказала з паклонам.

– Калі ласка, ваша чэсць,
Я даўно чакала.
Запрашаю за стол сесць
Госця-генерала.

Налучыўся тут мядзведзь
На такое дзіва:
– Цьфу, няма на што глядзець!
I ўсміхнуўся крыва.

Усхапіўся верабей,
Адважны задзіра,
Як падыме крык: – Не смей
Зневажаць мундзіра!

Загрудкі мядзведзя – цап:
– Ведай, з кім заняўся!
Ледзьве з вераб'ёвых лап
Мішка ўратаваўся.

1962

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця

Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак

Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу

Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны