Рана-раненька
Пчала
Пакідае вулей,
Заспявала – загула,
Каб усе пачулі:
– Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я без справы
Не сяджу,
Жу-у!
Палячу я
На лужок,
Потым –
На палетак.
І збяру
Духмяны сок
Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я над кветкамі
Кружу,
Жу-у!
Панясу яго
Да сот,
Адпачну
Ля лёткі.
Пакаштуюць
Дзеці мёд,
Скажуць:
– Ну й салодкі!
Жу-жу-жу,
Жу-жу-жу,
Я падзяку
Заслужу,
Жу-у!
Похожие статьи:
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Пчолы і Труцень
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Пчала
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Мы, мёд і пчала
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Пчала і Авадзень
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Пчала