Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Пчолы і Труцень

На пасецы ў вуллі завёўся Труцень,

хцівы,

Шукальнік лёгкае спажывы.
Мядок ён не збіраў, а мёдам

харчаваўся,

Так атлусцеў, так ён разгадаваўся,
Што на яго аж страх глядзець:
Не Труцень, а Мядзведзь...
Адным ён толькі і займаўся:
Як Пчолы з поля прынясуць узятак,
Ён тут як тут, раскрыўшы прагны

рот,

І смокча свежы мёд
Заўзята.
Тут Пчолы бачаць – справы дрэнь:
Працуеш цэлы дзень,
Гаруеш, дбаеш
І дулю на талерцы маеш.
Гнаць Трутня гэтага ў каршэнь!
І Пчолы на яго рашуча наляцелі,
Аж мэтлахі ад Трутня паляцелі
З вулля на дол.

Калі завёўся труцень у арцелі –
Бярыце прыклад з пчол!

 

Похожие статьи:

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Мы, мёд і пчала

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Пчала і Авадзень

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пчала

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Пчала

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Пчала