Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сцяг брыгады. Ідэйны змест, мастацкія асаблівасці

   «Сцяг брыгады» — адзін з першых і найбольш выдатных твораў беларускай паэзіі часоў вайны.
   Паэма напісана ў форме паэтычнага дзённіка сцяганосца Алеся Рыбкі, які, разам з камісарам Зарудным выратоўвае брыгадны сцяг — свяшчэнную рэліквію вайсковай славы. Падзеі, апісаныя ў паэме, адносяцца да пачатковага і найбольш цяжкага этапу вайны — лета і восені 1941 года. Тут пераважаюць трагічныя малюнкі і настроі. Рыбка вымушаны пакінуць родны горад і сям'ю, у гераічнай бітве амаль поўнасцю гіне акружаная ворагам артылерыйская брыгада, цяжка паранены камісар Зарудны. Становішча ўскладняецца яшчэ і тым, што трэці ў дзельнік выхаду з акружэння наводчык Мікіта Ворчык, паддаўшыся панічным чуткам, кідае таварышаў і спрабуе ратавацца ганебным бегствам. Але дарэмныя спробы Ворчыка знайсці «цішыню і спакой» над страхой бацькоўскай хаты. Дома ён застае толькі перадсмяротную запіску жонкі, якая просіць мужа адпомсціць лютаму ворагу. Раскаянне прыходзіць запозна. За здраду Ворчык расстраляны — такі жорсткі, але справядлівы закон вайны.
   Мужна пераадольваючы цяжкасці, героі твора працягваюць свой шлях на Усход, да сваіх, яны ўсюды адчуваюць падтрымку і, спагаду савецкіх людзей.
   Вобраз нескаронага беларускага народа выступае той непераможнай сілай, якая падтрымлівае воінаў у самыя цяжкія моманты. Адносіны простых савецкіх людзе й да сваіх салдат прасякнуты глыбокай любоўю і шчырасцю. Як пароль непарушнага адзінства арміі і народа ў цяжкіх умовах адступлення і варожай акупацыі, гучыць гордае слова «таварыш». Менавіта гэтым дарагім і шчырым словам сустракаюць савецкіх воінаў у хаце лесніка, тут аказваюць ім неабходную дапамогу і маральную падтрымку. Ідэя вернасці савецкаму ладу жыцця надзвычай яскрава праяўляецца і ў сцэне «вяселля» старасты Мядзведскага. Уся вёска, як адзін чалавек, байкатуе гэтую злачынную цырымонію нямецкага паслугача. Як адказ на справядлівы прысуд камісара Заруднага, з натоўпу аднавяскоўцаў грыміць смяротны стрэл у здрадніка...
   Вобраз змагарнай Беларусі лаканічна і разам з тым шматзначна вырысоўваецца ў сцэне сустрэчы воінаў з беларускімі партызанамі, што «гавораць употай з Масквою». «Голас Масквы» ўспрымаецца тут як сімвал той еднасці і брацкай салідарнасці ўсіх народаў Савецкага Саюза, якія з'явіліся адной з асноўных мараль-на-палітычных перадумоў нашай гістарычнай перамогі.
   Асвятленне ваенных надзей у паэме «Сцяг брыгады» спалучаецца з наказам глыбокіх унутраных перажыванняў простага савецкага чалавека, што здзівіў свет сваім гераізмам і адданасцю сацыялістычнай Радзіме. Гэты матыў сцверджання духоўнай сілы і прыгажосці асаблівае гучанне набывае ў пранікнёных лірыка-філасофскіх адступленнях, у шматлікіх масавых сцэнах і эпізодах. Вось момант развітання Рыбкі з апусцелым домам. У прачулых зваротах і маналогах «адухоўленых» рэчаў — лялькі, каня і іншых прадметаў дзіцячай гульні — гучыць горкі напамін аб трагічным лёсе тысяч дзяцей, вымушаных блукаць па цярністых шляхах вайны. Боль расстання з роднымі і блізкімі нараджае ў душы героя палымяны пратэст супраць цёмных сіл руйнавання і вайны:

 

Я хачу, каб вякі
Чорных асаў спалілі праклёнам,
Каб сцалілі забойцу таго,
Яго сына і ўнука,
Хто з-пад крылля свайго
Бомбу першую кінуў на брук наш.
Хай загіне ўвесь род
I таго, хто апошнюю кіне,
Хай загіне ўвесь род, увесь зброд,
У пакутах загіне!


   Бязмежная нянавісць да ворага ўзмацняе ў свядомасці героя волю да барацьбы і заканамерна перарастае ў прысягу вернасці бацькаўшчыне-Беларусі:

Я табе абяцаю і попелам родным клянуся,
Што з дарогі ўначы не саб'юся,
Вярнуся, вярнуся!..


   Важную ролю ў мастацкім асвятленні падзей у паэме адыгрывае пейзаж. Малюнкі роднай беларускай прыроды лаканічныя, але яскравыя і эмацыянальна насычаныя, яны садзейнічаюць раскрыццю асноўнай патрыятычнай і да і твора. Так, безназоўны лясны ручай «выводзіць» воінаў з акружэння, «хавае» іх ад варожага «нямецкага вока», нарэшце, «прыводзіць» да хаты лесніка, дзе савецкія воіны знаходзяць часовы прытулак.
   Гэтая з'яднанасць чалавека з прыродай сімвалізуе глыбіню патрыятычных пачуццяў савецкіх людзей, якія ўсёй сваёй працоўнай дзейнасцю і жыццём непарыўна звязаны з роднай зямлёй. Прыёмы ўвасаблення, адухатварэння прыроды, характар сімволікі ў паэме Аркадзя Куляшова непасрэдна звязаны з фальклорнымі традыцыямі. Уплыў гэты асабліва выразна адчуваецца ў заключным раздзеле «Бывайце здаровы, звароту чакайце!..», пабудаваным на рытмічнай аснове папулярнай беларускай песні:

 

«Бывайце здаровы»:
Хоць я з барадою
І ў гэткім адзенні,
А толькі былое
Не ўмёрла сумленне,
Хоць пальцы грубымі
І сталі, — не ўмёрла,
Душыць буду імі
Варожае горла.
Лістамі, дубровы,
Мой след замятайце!
Бывайце здаровы,
Звароту чакайце!


   Паэма «Сцяг брыгады» гучыць аптымістычна: ва ўсім яе вобразна-інтанацыйным ладзе чуцен подых вялікай перамогі. Вестуном гэтай перамогі ў «Эпілогу» з'яўляецца адноўленая брыгада, якая на чале з Зарудным над сваім выпрабаваным у баях сцягам займае зыходныя пазіцыі для штурму ворага.
   Паэма Аркадзя Куляшова атрымала шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Разам з іншымі выдатнымі творамі аб гераізме савецкага народа яна і сёння хвалюе чытача, даносіць да нас суровы подых гістарычных падзей

Похожие статьи:

Уладзімір ЖылкаУладзімір Жылка - Покліч

Пераказы, дыктантыДзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сцяг брыгады

Пераказы, дыктантыСвяшчэнныя атрыбуты дзяржавы

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет