Імкненнем перадаць «эстафету пакаленняў» прасякнута апошняя паэма Аркадзя Куляшова «Грозная пушча» (1950). Яна прысвечана тэме ўз'яднання беларускага народа ў адзінай сацыялістычнай дзяржаве. Героіка рэвалюцыйнай барацьбы ва ўмовах Заходняй Беларусі спалучаецца з рамантыкай юнацтва і непасрэдна звязваецца са шляхамі фарміравання тых патрыятычных рыс характару, якія бліскуча праявіліся ў незабыўныя гады Айчыннай вайны. У гэтым сэнсе «Грозная пушча», як паэтычная хроніка 30-х гадоў, пераклікаецца з творчасцю Аркадзя Куляшова ваеннай пары.
Гісторыя своеасаблівых «блуканняў на пакутах» герояў твора ва ўмовах белапольскай акупацыі, іх самаадданая барацьба ў радах народных паўстанцаў, гартаванне волі і характару падаюцца на шырокім грамадска-палітычным фоне. Бунт парабкаў у маёнтку пана Даўбніцкага, барацьба партызанскага атрада Будзёнаўца, подзвіг Цімоха Прыгароўскага (знішчэнне правакатара на судзе), нарэшце, магутнае яднанне прагрэсіўных сіл даваеннай Польшчы ў абарону асуджанага на смерць народнага героя — усё гэта яскравыя і шматзначныя праявы вызваленчай барацьбы.
За імі выразна адчуваецца нарастанне рэвалюцыйна-вызваленчых настрояў мае не толькі ў Заходняй Беларусі, але і ва ўсіх прыгнечаных капіталам краінах. Паэт адкрыта выступае супраць граніцы, «што свет раздзяляе», ён славіць дружбу і братэрства паміж усімі свабодалюбівымі народам!.
Паэма «Грозная пушча» захапляе сваёй жыццёвай змястоўнасцю, глыбокім гуманізмам, уменнем аўтара пранікнуць у складаны свет чалавечых пачуццяў і настрояў. Яна прасякнута верай у шчаслівую будучыню ўсяго чалавецтва, у перамогу дабра і справядлівасці:
Прыйдзе час дарагі, прыйдзе дзень той, калі
Людзі згоняць з планеты пракляцце начы.
Верны друг, дружбы плуг, для дабра аручы,
На свабоднай, вялікай сваёй паласе
Заарэ межы ўсе, заарэ межы усе!
Похожие статьи:
Биографии → Язэп Пушча
Язэп Пушча → Язэп Пушча - На возеры
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніца
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Сяўба