Шчаслівей
За ўсіх на свеце
Па сцяжынцы
Шпарыць Пеця.
Дзеці
Бегаюць услед:
– Ах, які
Веласіпед!
Ганарліва
Пеця едзе
На сваім
Веласіпедзе.
Цераз лужы
Напрамкі,
Толькі пырскі
У бакі.
Каб абноўкай
Пахваліцца,
Праз пясочніцу
Імчыцца.
Пралятае зухам
З горкі,
І выпісвае
Васьмёркі,
І тармозіць
На хаду,
Прышчаміўшы
Хвост кату.
Ездзіў бы
Перад сябрамі
Пеця
Дагары нагамі,
Каб здзівіць іх,
А пакуль
Ногі ён
Кладзе на руль,
Скача з ходу
На сядло,
Каб зайздросна
Ўсім было.
Вось дык Пеця!
Вось цыркач!
Ды нікому,
Хоць ты плач,
Не дае
Веласіпед.
І цяпер
За ім услед
Не бяжыць
Ніхто з сяброў.
Пеця ўбачыў
І зароў...
І, самотнейшы
На свеце,
Ён дадому
Ціха едзе.
Похожие статьи:
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Гусак і Певень
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Не трэба жыць як набяжыць...
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Сон
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Развітанне
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Вячэра