Сябравалі
Змалку ўтрох:
Дзіма,
Яша
І Цімох.
Праўда
Ў прымаўцы гучыць:
Іх вадою
Не разліць!
Пройдзе лета.
Прыйдзе час –
Пойдуць дзеці
Ў першы клас.
Толькі
Як рашыць задачу?
Кожны хлопчык
Ледзь не плача.
Ходзяць
Чуткі ўжо наўкруг:
Там усе
Сядзяць па двух.
Калі сядуць
Дзіма,
Яша –
Што Цімох
Пра гэта скажа?
Калі –
Дзіма
І Цімох –
Яша б сам
Сядзець не змог.
А з Цімохам
Сядзе Яша –
Дзіма
Што пра гэта
Скажа?
Словам,
Як ты ні круці,
Цяжка выхад
Ім знайсці.
Не сумуйце,
Дружбакі!
Верце,
Гэты час настане,
Калі першы клас
Такім,
Як вы самі,
Дружным стане!
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Сябры ў паходзе
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Гора
Пераказы, дыктанты → Самыя блізкія сябры
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Сябры
Пераказы, дыктанты → Яблыкі