Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта – жаночая гордасць.
Яна – не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз –
святое жаночае права.
Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор –
аснова зямной любові.
Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
смех, грубы ў сваёй прыроднасці...
Самы вялікі мужчынскі наш грэх –
грэх супраць ясаночай гордасці.
Похожие статьи:
Віктар Карамазаў → Віктар Карамазаў - Жанчына ў чорным і Афган
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Жанчына
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Жанчын прыгожых трэба берагчы...
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Жанчына
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Плача жанчына