Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Жанчына

Жанчына – сасуд без дна...
Дакладней – Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.

Заблудзяцца ночы ў днях
у пошуках апахмелкі...
Жанчына – сасуд без дна
для тых, хто душой нямелкі.

Камусьці – фрагмент рабра,
узноўлены клон Адама...
А мне – акіян святла –
Каханая, Муза, Мама.

 

Похожие статьи:

Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Жаночая гордасць

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Плача жанчына

Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Жанчына

Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Жанчын прыгожых трэба берагчы...

Віктар Карамазаў → Віктар Карамазаў - Жанчына ў чорным і Афган