У парку,
ля раўчука,
ляжалі тры валуны.
Пафарбавалі іх сёлета
ў сіні колер –
і тысячагоддзі памерлі.
Адказы на пытанні:
1. Гэта надзвычай сціслы, невялікі па памеры верш, які ўзнімае вялікую праблему нашага грамадства. Сапраўды адчуваецца кантраст першай фразы: "… ляжалі валуны" і апошняй "і тысячагоддзі памерлі". Напачатку, было жыццё, гісторыя, але ўмяшальніцтва чалавека прывяло за сабой уяўную смерць гісторыі гэтых старажытных валуноў.
2. Аўтар выказвае праблему зберажэння помнікаў археалогіі, якія часта застаюцца па-за ўвагай людзей, яму шкада, што камяні, якім не адна тысяча год, былі пафарбаваны, "асучаснены".
3. Думка-ідэя верша Алеся Разанава "У парку..." – беражлівае стаўленне на сваёй мінуўшчыны.
4. Верш напісаны сцісла і ў ім прысутнічае падтэкст. Гэтым ён падобны да звычайнага верша. Напісаны ён празаічнаю мовай без рыфмы і рытму, таму вызначыць памер немагчыма, гэта адрознівае яго ад класічнага верша.
"Пафарбавалі іх сёлета ў сіні колер – і тысячагоддзі памерлі."
5. Ідэя твора гучыць больш выразна, калі чытаць яго, як верш, робячы паўзы пасля кожнага радка, інтанацыйна выдзяляючы асобныя словы, радкі.
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Арышт Кастуся Каліноўскага
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Рагнеда
Алесь Разанаў → Творчасць Алеся Разанава
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Вецер