Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Алесь Камароўскі - Паклон

З Дому шлюбу

    любы з любай

У букетах яркіх руж
Выплываюць – глянуць люба! –
Маладыя

    жонка,

    муж...

Асцярожна, ногі:

    плошча Перамогі!

Спяць бацькі трывожна,

    а над імі – гімн...

Сватала вайна іх,

    ажаніла многіх

Неразлучна з смерцю

    у дамах магіл.

Чуеце, нашчадкі,

    іхняе дыханне? –

З-пад пліты трапеча

вечнасці агонь...

Вашае каханне,

    вашае змаганне –

Як працяг, як памяць,

у святле яго.

На пліту кладуцца

    ружы асцярожна,

Заімглілі слёзы

    вочы маладой...

Памятны, шчаслівы

міг спыніў прахожых,

Як паклон загінуўшым

    на зямлі маёй.

Прагна ў рост да сонца

    рвецца клён кашлаты...

Галасок свой небу

    дорыць немаўля...

Вечнымі агнямі

    мужнасці салдата

Ад вайны апошняй

дыхае зямля.

Похожие статьи:

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Бусел

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Пенальці

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Лясная фея

Алесь КамароўскіАлесь Камароўскі - Чарнобыльская калыханка