Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Звонак - Курапаты

Капай глыбей, капай смялей, лапата,
Дакопвай жудасць праўды да канца!
Што можа быць страшней за Курапаты,
Страшней, чым кроў і попел Трасцянца?!

Тут свой свайму, зямляк ці брат сабрату
Не шкадаваў смяротнага свінца.
У рукі ўклаў ім "геній" канапаты
Сякеру ката, а не штых байца!

Мінуўшчыны нямазанае кола,
На павароце часу не рыпі!
Не дай наш боль чыноўнае назоле
У папяровым моры утапіць.

Галовы моўчкі пасхіляйма долу,–
На нас глядзяць з дакорам чарапы!


1991

 

Похожие статьи:

Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Курапаты

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Вечная памяць

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Ахвяры

Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Жоўты пясочак

Максім Танк → Максім Танк - Курапаты