Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Колькі кот набіў пасуды

Я расказваць вам не буду,
Колькі кот набіў пасуды,
Хай раскажа сам Валерка, –
Чайнік, супнік, дзве талеркі,
Ажно сем гаршкоў з-пад кветак
I ў дадатак – пяць разетак.
А спытаюць – скрывіць рот:
– Гэта ўсё пракляты кот...

«Кот – дык кот...»
I ўсё таму
З рук сыходзіла яму.

Мо сышло б і гэтым разам –
Не змахні з серванта вазу.
Ваза ў друз – Валерка ў пот:
«Як сказаць, што скінуў кот?
Хто ж паверыць той мане –
Кот жа вазу не скране.
Вось дык гора... Вось бяда...
Ды і коціка шкада –
Зноў пратураць за парог».
Хлопчык больш ілгаць не мог.

Мама нават не журыла,
А за шчырасць – пахваліла.
Рад Валерка, Рада мама,
I, вядома, кот – таксама.
Мусіць, з радасці тае
Ён пасуды больш не б’е.

1978 г.

 

Похожие статьи:

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Мама

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Наказ маці

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Матчына мова

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Беларусь

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...